Гэтая кніга (1-е выданне якой пабачыла сьвет у 2001 г.), прысьвечаная гісторыі антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 г. на Случчыне, уключае дакумэнтальныя матар'ялы з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, прэсавыя паведамленьні, успаміны ўдзельнікаў, у тым ліку дакумэнты з архіваў КДБ.